«Таварыш Кім Чэн Ын не хаваў радасці». «Праспекты Пхеньяна ўпрыгожылі партрэтамі Пуціна і расійскімі сцягамі

18 чэрвеня прэзідэнт Расіі Уладзімір Пуцін прыбыў у КНДР.

19.06.2024 / 08:26

У аэрапорце Пхеньяна яго сустрэў лідар КНДР Кім Чэн Ын. Перад візітам расійскага прэзідэнта ў сталіцы развесілі партрэты Пуціна і расійскія сцягі.

«Паважаны таварыш Кім Чэн Ын меў кранальную сустрэчу з таварышам Уладзімірам Уладзіміравічам Пуціным. Таварыш Кім Чэн Ын, не стрымліваючы радасці ад таго, што зноў сустрэўся з таварышам Пуціным у Пхеньяне праз 270 з лішнім дзён пасля сустрэчы з ім на касмадроме Усходні ў верасні 2023 года, моцна паціснуў яму руку і цёпла абняў яго», — дзеліцца абставінамі сустрэчы Цэнтральнае карэйскае тэлеграфнае агенцтва.

«Таварыш Уладзімір Уладзіміравіч Пуцін выказаў радасць ад візіту ў Пхеньян і глыбокую падзяку за тое, што таварыш Кім Чэн Ын асабіста выехаў у аэрапорт, каб цёпла сустрэць яго. Таварышу Пуціну падарыла букет кветак жанчына», — піша ЦТАК.

Фота ЦТАК

Фота ЦТАК

Фота ЦТАК

Фота ЦТАК

Nashaniva.com