У Мінск ляціць Лаўроў

Міністр замежных спраў Расіі Сяргей Лаўроў наведае Мінск з афіцыйным візітам 24-25 чэрвеня.

19.06.2024 / 12:03

Adi Weda/Pool Photo via AP

Візіт прымеркаваны да 32-й гадавіны ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Масквой і Мінскам.

Плануюцца перамовы Сяргея Лаўрова з Аляксандрам Лукашэнкам, сустрэчы са старшынёй Савета Рэспублікі Наталляй Качанавай і старшынёй Палаты прадстаўнікоў Ігарам Сергеенкам. Лаўроў выступіць перад слухачамі і выкладчыкамі Акадэміі кіравання. 

Nashaniva.com