У Магілёўскім раёне мужчына трапіў у пастку — яго заціснула падмуркам гаража
Была парушаная тэхніка бяспекі.
19.06.2024 / 16:09
Фота: МНС
Раніцай у МНС паступіў сігнал аб абрынанні падмурка гаража ў вёсцы Цішоўка Магілёўскага раёна.
Мужчыны займаліся ўмацаваннем падмурка. Аднак раптам ён асеў, у выніку чаго паміж пяском і бетонам заціснула 35-гадовага магілёўца, які дапамагаў гаспадару на будоўлі.
Рабочыя, занятыя на будоўлі непадалёк, адразу ж кінуліся на дапамогу мужчыну. З дапамогай інструментаў яны дапамаглі яму вызваліцца з пясчанай пасткі да прыезду ратавальнікаў.
Магілёвец у выніку абышоўся лёгкім спалохам. Ратавальнікі агледзелі будоўлю і прыйшлі да высновы, што падмурак абрынуўся з-за парушэння тэхнікі бяспекі пры разборцы будаўнічых канструкцый гаража.
У Полацкім раёне разбурыўся мост, рух перакрыты
На прадпрыемстве ў Гродненскім раёне загінуў рабочы
На «Нафтане» сёння адбыўся пажар. Работнік атрымаў апёкі