Стала вядома, як будзе выглядаць адзіная школьная форма ад «Беллегпрама» ФОТЫ

У новым навучальным годзе ў Мінску будуць тэставаць узоры адзінай школьнай формы, якую ў будучыні, магчыма, надзенуць усе сталічныя школьнікі. Фота ўсёй капсульнай калекцыі з'явіліся на сайце Камітэта па адукацыі Мінгарвыканкама.

19.06.2024 / 16:29

Паведамляецца, што пілотнага праекта далучыліся 20 устаноў адукацыі.

«Распрацаваная новая лінейка, якая фарміруе адзіны вобраз сталічнага школьніка. Канцэрн «Беллегпрам» прадставіў варыянты калекцый, якія прапаноўвалі бацькам для папярэдняй замовы. На этапе ўзгаднення эскізаў праводзілі грамадскае абмеркаванне, у яго былі ўцягнутыя дзеці, бацькі, педагогі. Яны выказвалі сваё меркаванне, уносілі прапановы, у тым ліку калі бачылі неабходнасць дадаць нейкія элементы», — расказала БелТА першая намесніца старшыні камітэта адукацыі Мінгарвыканкама Людміла Барысенка.

У асноўную калекцыю ўваходзяць толькі тэкстыльнае і трыкатажнае адзенне: спадніцы, штаны, сарафаны, бомберы, пінжакі, камізэлькі — усё ў адзінай цёмна-сіняй каляровай гаме і стылі. Дадатковыя элементы — кашулі, гольфы, абутак — трэба будзе падабраць самастойна.

У Мінску прэзентавалі адзіную форму для сталічных школьнікаў. Ну і як вам?

«Можна прачытаць за адзін дзень». Стала вядома, калі з'явіцца «ўзорны» падручнік па гісторыі Беларусі

«Як быццам бомбу ў школе знайшлі». Былая бібліятэкарка расказала, як школьныя бібліятэкі чысцяць ад «няправільных» кніг

На прадпрыемствах «Беллегпрама» шыць пасцельную бялізну будуць робаты

Nashaniva.com