Памерла рэстаўратарка Галіна Жаровіна
Беларускай рэстаўратаркі і аднаўляльніцы традыцыі батлейкі не стала ўначы 17 чэрвеня.
19.06.2024 / 17:52
Галіна Жаровіна з батлейкай. Фота з сацсетак
Пра гэта паведамілі яе сябры ў фэйсбуку.
Галіна Пятроўна Жаровіна нарадзілася 6 красавіка 1946 года ў сяле Усць-Зула Пермскай вобласці. У 1974 годзе скончыла Беларускі політэхнічны інстытут. Працавала да 1988 года ў сістэме «Белрэстаўрацыя», дзе выканала шматлікія праекты па рэстаўрацыі помнікаў архітэктуры Мінска, Гродна, Чачэрска, Нясвіжа і інш.
У 1981 годзе прынята ў Саюз архітэктараў Беларусі.
Пасля выкладала ў Мірскім дзяржаўным мастацкім ПТВ № 234 будаўніча-рэстаўрацыйных работ. Яе муж, мастацтвазнавец Валянцін Калнін, прысвяціў нямала сваіх публікацый мястэчку і Мірскаму замку.
Галіна Жаровіна з батлейкай. Фота з сацсетак
У 1989 годзе Галіна Жаровіна арганізавала пры вучылішчы музей і тэатр-студыю «Мірская батлейка». Разам са сваімі вучнямі паставіла спектаклі «Цар Ірад», «Ганна Радзівіл» і іншыя.
Вернутая з небыцця традыцыя Мірскай батлейкі ў канцы 2022 года прызнаная нематэрыяльнай гісторыка-культурнай каштоўнасцю Беларусі.
Памерла Наталля Афанасьева. Яна праектавала Мінскі планетарый і сталічныя жылыя кварталы
Рэстаўратарскі цуд адбыўся ў Стоўбцах ФОТА
Мірскую батлейку плануюць уключыць у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі