Настаўніка малявання ў Расіі асудзілі на 20 гадоў за данат

Настаўніку з Ліпецкай вобласці прысудзілі 20 гадоў калоніі па справе аб дзяржздрадзе — нібыта за перавод «Азову». Ён сцвярджае, што адпраўляў грошы брату ў Луганск.

20.06.2024 / 10:48

Прысуд Даніілу Клюке 19 чэрвеня вынес вайсковы суд. Мужчыну прызналі вінаватым па артыкулах аб дзяржздрадзе і садзейнічанні тэрарыстычнай дзейнасці, піша «Медуза». 

Следства сцвярджала, што Клюка, будучы «прыхільнікам антырасейскіх поглядаў», перавёў 20 тысяч рублёў на крыптагаманец украінскага палка «Азоў». 

Сам Данііл Клюка распавёў, што на яго данеслі калегі са школы, якія заўважылі, што ён размаляваў старонкі мясцовай газеты, дзе публікаваліся праваенныя матэрыялы. 

«Я думаў усё абыдзецца звальненнем, а яны яшчэ ў ФСБ патэлефанавалі, аддалі ім газеты і сказалі, што я выбухоўкай цікаўлюся. Паўтары тыдні за мной сачылі, потым дырэктар патэлефанаваў — прыходзь, трэба з паперамі разабрацца. Я пайшоў на былую працу і паспеў толькі сотню метраў прайсці, пачаліся «маскі-шоу», — заявіў Клюка праваабаронцам. 

Са слоў мужчыны, сілавікі знайшлі ў ягоным тэлефоне пераводы брату, які жыве ў Луганску, і «настойліва прасілі прызнацца», што гэтыя грошы ён адправіў байцам «Азова».

У Гродне дзвюх дзяўчат асудзілі з-за чырвона-зялёнага сцяга

Маладога айцішніка з Глуска асудзілі на велізарны тэрмін за данаты

Дырэктару студыі гуказапісу і гітарысту Алегу Лядзенку далі хатнюю хімію за ўдзел у пратэстах

Nashaniva.com