Гарох з цвіллю і гурбы ў халадзільніку: у Брэсце КДК закрыў рэстаран і знішчыў 90 кілаграмаў прадуктаў

Рэстаран не будзе працаваць да ліквідацыі недахопаў.

20.06.2024 / 11:49

Фота: КДК

Кантралёры прыпынілі працу аднаго з брэсцкіх рэстаранаў пасля сумеснай з гарадскім цэнтрам гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя праверкі.

Камітэт дзяржкантролю паведамляе, што ў рэстаране ў вытворчасці выкарыстоўвалася сыравіна і ежа з парушэннем цэласнасці ўпакоўкі, без маркіроўкі, наяўнасці дакументаў, якія пацвярджаюць яе якасць і бяспеку, мінулымі тэрмінамі прыдатнасці, якая страціла таварны выгляд. У прыватнасці, на адным з фота бачны гарох з цвіллю.

Частка прадуктаў захоўвалася навалам у забруджаным лары, у праходах без падтаварнікаў, былі парушаныя правілы таварнага суседства.

У нізкатэмпературнай маразільнай камеры (-18 С°) на прадуктах утварыліся гурбы снегавай «футры» і лёду, аналагічная сітуацыя на сценах, столі і дзвярах маразілкі. Таксама была парушаная тэхналогія прыгатавання ежы.

У выніку, кантралёры ўтылізавалі больш за 90 кг прадуктаў. Рэстаран будзе зачынены да ліквідацыі ўсіх парушэнняў.

У Брэсце закрылі рэстаран, бо ўладальнікі развялі ў ім антысанітарыю

Камітэт дзяржкантролю пайшоў у рэйды па базарах — правярае цэны і «няправільных» пасярэднікаў

Камітэт дзяржкантролю на тры дні адкрыў гарачую лінію па пытаннях ЖКГ

Nashaniva.com