Сіноптыкі расказалі пра надвор'е на самыя доўгія дні года

І самыя кароткія ночы.

20.06.2024 / 11:42

У пятніцу, 21 чэрвеня, без ападкаў. Уначы і раніцай месцамі слабы туман. Вецер заходні ўмераны. Тэмпература паветра мінімальная ноччу +8..+14°С, максімальная днём +21..+27°С.

22 чэрвеня, у суботу, чакаецца перамяшчэнне франтальных раздзелаў. Пераменная воблачнасць. Уначы пераважна без ападкаў, днём на большай частцы тэрыторыі краіны пройдуць кароткачасовыя дажджы, месцамі чакаюцца навальніцы. Вецер пры навальніцах парывісты. Ноччу +9..+16°С, максімальная днём +21..+28°С.

23 чэрвеня ўначы на ​​большай частцы тэрыторыі, днём месцамі пройдуць кароткачасовыя дажджы. У асобных раёнах прагрымяць навальніцы.

Ноччу +11..+18°С, максімальная днём +18..+24°С, па поўдні Беларусі да +26°С.

Gismeteo.by

Сёння наступае астранамічнае лета. Ноч на пятніцу будзе самай кароткай у годзе

Nashaniva.com