У Бярозаўскім раёне патануў рыбак. Праз дзевяць дзён патануў яго брат
Першая трагедыя здарылася 10 чэрвеня.
20.06.2024 / 12:16
Bereza.by
Раніцай 10 чэрвеня 37-гадовы жыхар вёскі Залужжа пайшоў на рыбалку і не вярнуўся дадому. Яго брат стаў турбавацца з-за працяглай адсутнасці сваяка і адправіўся на пошукі, піша bereza.by.
Падышоўшы да берага Залужскага кар'ера, мужчына выявіў свайго брата ў вадзе без прыкмет жыцця.
bereza.by
А праз дзевяць дзён, учора ў сераду, патануў ён сам. Гэта таксама здарылася ў вадаёме каля вёскі Залужжа. Работнікі МНС знайшлі цела загінулага і дасталі яго з вады. Мужчыну было 47 гадоў.
У Добрушы патануў 15-гадовы падлетак
На Піншчыне патануў у сажалцы васьмігадовы хлопчык
На байкерскім фестывалі ў Полацкім раёне патануў мужчына
Падчас купання з сябрамі ў Клімавічах патануў 16-гадовы падлетак
На Случчыне знайшлі мёртвым раней зніклага падлетка