У Віцебску ўлады ліквідавалі найстарэйшую жаночую арганізацыю

Ініцыятыва належала Мінюсту.

20.06.2024 / 14:32

Фота: Віцебская вясна

Віцебскі абласны суд прыняў рашэнне аб ліквідацыі Беларускага грамадскага аб'яднання жанчын «Ульяна». Подпіс пад рашэннем паставіла суддзя Вольга Ільюшонак. Ініцыятарам ліквідацыі выступіў Мінюст, піша «Віцебская вясна».

«Ульяна» — найстарэйшая жаночая арганізацыя Віцебска. Больш за 26 гадоў яна аб'ядноўвала актыўных беларускіх жанчын, якія займаліся рэалізацыяй грамадска значных праектаў. Арганізацыя аказвала дапамогу жанчынам, дзецям і сем'ям, якія трапілі ў складаную жыццёвую сітуацыю.

Практычна ўсе праекты былі рэалізаваны сумесна з мясцовымі органамі выканаўчай улады.

Так, у 2018 годзе членамі арганізацыі і УУС па Віцебскай вобласці быў рэалізавалі праект «вучыцца, каб дзейнічаць», які быў прафінансаваны Еўрапейскім саюзам і Федэральным міністэрствам эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця Германіі.

У апошні час 13 актывістак «Ульяны» сумесна з абласнымі медыцынскімі дзяржструктурамі правялі некалькі мерапрыемстваў у дапамогу жанчынам, у якіх дыягнаставаны ВІЧ.

Nashaniva.com