У Германіі мноства пажарных ратавалі карову і быка, якія зваліліся ў басейн ВІДЭА

У выратавальнай аперацыі ўдзельнічалі дзясяткі пажарных з усёй акругі.

20.06.2024 / 14:08

Карова і бык трапілі ў пастку ў вёсцы Ленгефельд у Цюрынгіі, піша Bild.

Яны прайшлі праз брамку ў двор суседняга дома і праваліліся ў басейн. Спачатку жыхары думалі, што жывёлы хацелі выкупацца, бо стаяла спякота. Але, відаць, яны і не ведалі, што там вада, бо басейн быў накрыты брызентам.

У выратавальнай аперацыі ўдзельнічалі дзясяткі пажарных з усёй акругі.

Жывёлам прыйшлося ўкалоць заспакаяльнае, а ваду адпампаваць.

Затым кожную з жывёл вагой па 700 кг паднялі наверх кранам.

У Чэрыкаўскім раёне ўжо тры дні шукаюць жанчыну, якая няўдала пайшла ў грыбы

У Версальскім палацы ў Францыі быў пажар

Гіганцкі пажар здарыўся ў гандлёвым цэнтры Варшавы

Nashaniva.com