Сталі вядомыя вынікі ЦТ па профільных прадметах. Дзе найбольш стабальнікаў?

Якія вынікі паказалі дзеці?

20.06.2024 / 14:22

Ілюстрацыйнае фота

Сёння сталі вядомыя вынікі правядзення ЦТ ад 3 і 6 чэрвеня. Па 13 профільных прадметах узялі ўдзел 54,3 тысячы абітурыентаў, паведамляе тэлеграм-канал Мінадукацыі.

3 чэрвеня ў ЦТ па матэматыцы, біялогіі, замежных мовах, геаграфіі і сусветнай гісторыі (найноўшы час) узялі ўдзел 27,1 тысяч абітурыентаў.

6 чэрвеня ў ЦТ па хіміі, фізіцы, грамадазнаўстве, гісторыі Беларусі ўзялі ўдзел 27,2 тысячы абітурыентаў.

Максімальна магчымы вынік 100 балаў удалося атрымаць 613 абітурыентам: 122 — па матэматыцы, 114 — фізіцы, 159 — замежных мовах, 81 — грамадазнаўстве, 71 — хіміі.

Сярэдні тэставы бал па грамадазнаўстве склаў 65,7 бала, па біялогіі — 64,2 бала, гісторыі Беларусі — 54,5 бала, фізіцы — 53,5 бала.

Не справіліся з экзаменацыйнай працай 297 чалавек.

Тыя, хто не змог узяць удзел у ЦТ у асноўныя тэрміны, праходзяць яго ў рэзервовыя дні 19, 21 і 23 чэрвеня.

Вынікі ЦТ і скан-копіі работ — у асабістым кабінеце на сайце РІКВ. Сертыфікаты можна будзе атрымаць з 1-га ліпеня.

Nashaniva.com