Ліквідуюць нават аб’яднанне беларуска-расійскай інтэграцыі
Мінскі гарадскі суд 19 чэрвеня разглядаў пазоў Міністэрства юстыцыі з патрабаваннем ліквідаваць грамадскае аб’яднанне садзейнічання беларуска-расійскай інтэграцыі «Разам».
20.06.2024 / 15:16
Ілюстрацыйнае фота Мінабароны Беларусі
Вынікі разгляду пазову пакуль невядомыя.
Паводле звестак з Адзінага дзяржаўнага рэгістру юрыдычных асоб і індывідуальных прадпрымальнікаў (АДР), арганізацыю зарэгістравалі 1 сакавіка 1999 года.