Дзяўчынку, якая больш за месяц таму выпала з атракцыёну ў Лідзе, выпісалі з бальніцы

Адзінаццацігадовую дзяўчынку з Ліды, якая ў пачатку траўня выпала з атракцыёну, выпісалі з бальніцы, паведамляе «Ліда ТВ». Дзіця правяло ў бальніцы больш за месяц. Цяпер дзяўчынка дома, стан яе стабільны.

20.06.2024 / 16:20

11-гадовая лідчанка 12 мая выпала з атракцыёна Hammer. Інцыдэнт адбыўся адразу пасля запуску экстрэмальнай устаноўкі, а сам атракцыён належаў перасоўнаму лунапарку, які прыехаў у Ліду некалькі тыдняў таму. Дзяўчынка са шматлікімі спалучанымі траўмамі была дастаўлена ў рэанімацыю.

Траўмы аказаліся настолькі складанымі, што ў Ліду з Гродна былі тэрмінова выкліканыя анестэзіёлаг-рэаніматолаг, траўматолаг і афтальмолаг, а з Мінска для правядзення кансультацыі быў прыцягнуты сківічна-тваравы хірург рэспубліканскага ўзроўню. Пацярпелай зрабілі дзве траўматалагічныя аперацыі.

«Правялі дзве аперацыі». Што з 11-гадовай дзяўчынкай, якая выпала з атракцыёна ў Лідзе

У Лідзе дзяўчынка выпала з экстрэмальнага атракцыёна

Дзве дзяўчыны захраслі на коле агляду на вышыні 18 метраў у Хоцімску

Nashaniva.com