Франака Вячорку завочна пасадзілі на 20 гадоў

Мінскі гарадскі суд прысудзіў галоўнаму дарадцу Святланы Ціханоўскай Франаку Вячорку 20 гадоў калоніі ўзмоцненага рэжыму, паведамляе прэс-служба Генпракуратуры.

20.06.2024 / 17:07

Вячорку абвінавачвалі па дзевяці артыкулах:

Пры гэтым Вячорка хацеў папрысутнічаць на судзе над сабой па відэасувязі, але суд яму гэта забараніў і прапанаваў палітыку прыехаць у Мінск асабіста.

«Уступіў я тут у забаўную перапіску з лукашэнкаўскім судом. Калі коратка, не дазволілі мне прысутнічаць на судзе над сабой і не далі азнаёміцца са справай. Кажуць, вяртайцеся ў Менск. Затое прызначылі адваката. Я, вядома, ёй адразу напісаў, а яна тую ж песьню завяла: кажа вяртайцеся ў Менск», — написал пра гэта сам Вячорка ў фэйсбуку.

Чаму многім не падабаецца Франак Вячорка?

Вячорка расказаў, у якіх краінах Ціханоўскую сустракалі з лукашэнкаўскім сцягам

Справу Франака Вячоркі накіравалі ў Вярхоўны суд. Налічылі шкоды на 30 мільёнаў рублёў

Nashaniva.com