Магілёўская керамістка атрымала за перасланае відэа з выбарчага ўчастка турэмны тэрмін

У судзе Ленінскага раёна Магілёва 30 мая асудзілі Алену Карпенку паводле ч. 2 арт. 367 (паклёп на Лукашэнку) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Таццяна Касцюк прызначыла Алене адзін год і шэсць месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, піша «Вясна».

20.06.2024 / 17:33

Алена Карпенка

Дзяржаўная прапаганда абвінаваціла дзяўчыну ў тым, што яна запісала відэа, як выбарчы ўчастак №87 (быў размешчаны на тэрыторыі Магілёўскай абласной псіхіятрычнай бальніцы) закрыўся раней за афіцыйны час. Па версіі прапагандысткі Крысціны Бармуцкай, дзяўчына адправіла ролік у «экстрэмісцкі канал», аднак насамрэч яна адправіла відэа сяброўцы за мяжу. Пасля інцыдэнту Алена атрымала адміністрацыйны арышт.

Нейкі час дзяўчына працавала архітэктаркай, а пасля стала мастачкай. Яна робіць розныя ўпрыгожанні ды посуд з керамікі, а таксама займаецца каліграфіяй і роспісам.

У Магілёве будуць судзіць мастачку, якая зняла відэа на выбарчым участку

Затрыманая на выбарчым участку мастачка-керамістка Алена Карпенка знаходзіцца ў магілёўскім ІЧУ

Пасля галасавання затрымалі мастачку-керамістку. Вінавацяць у тым, што зняла ўчастак і даслала «экстрэмістам»

Nashaniva.com