У Бабруйску затрымалі жанчыну, якая выстаўляла вострыя ролікі ў тыктоку
Адзін з набліжаных да сілавікоў тэлеграм-каналаў апублікаваў відэа з затрыманай жыхаркай Бабруйска. На відэа жанчына прабачаецца за тое, што, маўляў, распаўсюджвала ў тыктоку інфармацыю з «экстрэмісцкіх» каналаў, і абяцае ўсё выдаліць.
20.06.2024 / 18:05
Па інфармацыі «Медыязоны», жанчыну завуць Алена Багданава.
Сярод ролікаў, апублікаваных Багданавай, ёсць відэа, дзе жанчына скардзіцца на краму «Святлафор», называючы яе загадчыцу «дзярмом хадзячым».
У якім статусе знаходзіцца жанчына і па якім артыкуле яе абвінавачваюць — невядома.
Жыхарцы Брэста пагражае да сямі гадоў калоніі за тое, што дапамагала палітвязням
Сілавікі затрымалі мінскага выкладчыка за паведамленне пра амапаўца
Сілавікі прыйшлі па мінчука на ягонае працоўнае месца
У Калодзішчах затрымалі мужчыну, які сарваў чырвона-зялёны сцяг з мясцовай крамы