Англія і Данія таксама згулялі ўнічыю — ВІДЭА

20.06.2024 / 20:52

Зборныя Англіі і Даніі згулялі ўнічыю ў матчы другога тура — 1:1.

Данія спрабуе спыніць Джуда Белінгема. Фота: Thanassis Stavrakis / AP

На гол Хары Кейна Данія адказала дальнім ударам Мортэна Юльмана.

Сёння ў гэтай групе з такім жа лікам 1:1 згулялі Сербія і Славенія.

Пасля двух тураў: Англія — 4, Данія, Славенія — 2, Сербія — 1.

У аўторак у апошнім туры гуляюць: Англія — Славенія, Данія — Сербія.

А сёння а 22-й гадзіне: Італія — Іспанія.

Сербія здолела зраўняць лік на апошняй секундзе ВІДЭА

Сербія пагражае зняцца з Еўра — усё з-за крычалкі албанскіх і харвацкіх фанатаў «Забі серба!»

«Дынама-Мінск» зрабіла нахабную прапанову суперніку па Лізе чэмпіёнаў

Nashaniva.com