Хутка ці скора? Новая моўная перадача ў ютубе

На ютуб-канале «Годна» запусцілі новы моўны праект «На пачатку было слова».

21.06.2024 / 08:49

У гэтым праекце вядоўца Ілля Сіўцоў будзе разбірацца ў цікавых пытаннях беларускай мовы, захоўваць і абараняць беларускую лексіку ад хаатычнага выкрэслівання і забыцця. 

Вы часта ўнікаеце некаторых словаў, бо яны падаюцца расійскімі? Напрыклад, словы «знаць», «расказаць» і «скора»? У першым дзеляцца гісторыяй і сапраўдным значэннем такіх словаў, а таксама распавядаюць, якія словы з’яўляюцца сапраўды беларускай лексікай і чаму хаатычнае выкрэсліванне словаў з маўлення можа прывесці да страты нашай моўнай спадчыны.

У наступных выпусках можна чакаць наступныя тэмы: дыялекты і рэгіянальныя асаблівасці, правапіс Яна Станкевіча, выразы, каб ажывіць сваю размоўную мову і мноства іншага.

«Белае паліто не цісне?» Беларуска ў юбілей Быкава прыгадала непрыемны факт пра яго — твітар выбухнуў

«Са сваёй коткай я размаўляю па-расейску». Беларуска з Італіі расказала, як моўна беларусізавалася за тры дні да вайны

Певень ці пятух, валошка ці васілёк, ровар ці веласіпед, шашок ці тхор? І сотні іншых цікавых прыкладаў

Акадэмія навук збірае перадзамовы на дзве кнігі па гісторыі беларускай мовы

Nashaniva.com