Пажар на заводзе ў Берліне мог быць расійскім сабатажам

У пачатку мая на поўдні Берліна адбыўся найбуйнейшы за некалькі гадоў пажар. Загарэўся металургічны завод Diehl Metall Applications, над часткай горада паднялося воблака атрутнага дыму.

21.06.2024 / 09:18

Bild

Канцэрн Diehl вырабляе ў тым ліку сістэмы СПА Iris-T для Украіны. Але на берлінскім заводзе іх не рабілі, там апрацоўвалі металы, напрыклад, для аўтамабіляў.

Па звестках Bild, адна з замежных разведак паінфармавала спецслужбы ФРГ, што пажар быў вынікам расійскага сабатажу. У замежных разведчыкаў ёсць канкрэтныя доказы дачынення Расіі.

Цяпер улады Германіі вывучаюць гэтыя даныя. Няясна, чаму быў абраны менавіта металургічны, а не вайсковы завод. Магчыма, мэтай была менавіта сталіца Германіі.

Нямецкі канцэрн атрымаў рэкордную замову на пастаўку боепрыпасаў

Ва Украіне адкрыўся першы сумесны з нямецкім канцэрнам цэх па рамонце бранятэхнікі

Як Лукашэнка зарабляе на вайне — расследаванне «Белпола»

Nashaniva.com