Работнік СТА вырашыў пакатацца па Мінску на чужым Porsche — разбіў чатыры машыны і атрымаў крыміналку

Мужчына катаўся п'яным.

21.06.2024 / 12:42

Скрыншот відэа: Міліцыя Мінска

У адным са сталічных СТА прыгналі Porsche. 34-гадовы работнік станцыі вырашыў пакатацца на чужым дарагім аўто.

Спачатку, праўда, мужчына выпіў. А затым адправіўся на машыне ў горад. Паездка не задалася: Porsche трапіў у ДТЗ, пашкодзіўшы чатыры аўтамабілі.

Мужчыну затрымалі, на яго завялі крымінальную справу. У міліцыі паведамляюць, што раней ён прыцягваўся да крымінальнай адказнасці за крадзеж і незаконны абарот наркатычных сродкаў.

Nashaniva.com