Лукашэнка адкрыў спарткомплекс з партрэтам Ціханоўскай?
21 чэрвеня Аляксандр Лукашэнка паехаў у Дзяржынск урачыста адкрываць фізкультурна-аздараўленчы комплекс «Алімп». Там ён сфатаграфаваўся з футбалістамі-ветэранамі на фоне мурала з выявай спартсменаў. Адна з гераінь графіці падобная да Ціханоўскай, звярнула ўвагу «Люстэрка».
21.06.2024 / 14:18
Аляксандр Лукашэнка і футбалісты-ветэраны. 21 чэрвеня 2024 года, Дзяржынск. Фота: «Пул першага»
Аўтар графіці ў новым спарткомплексе адлюстраваў валейбаліста, футбаліста, лёгкаатлета, тэнісістку і баксёрку. У вобразе апошняй некаторыя карыстальнікі і ўбачылі падабенства з лідаркай дэмакратычнай Беларусі Святланай Ціханоўскай.
У ДЮСШ, куды журналістка «Люстэрка» патэлефанавала як жыхарка райцэнтра, запэўнілі, што на мурале «няма ніякай Ціханоўскай».
Святлана Ціханоўская і выява баксёркі на мурале ў ФОКе Дзяржынска. Калаж з фота
Комплекс «Алімп» у Дзяржынску пачалі будаваць у красавіку 2022 года. На работы і абсталяванне выдзелілі 24,3 млн рублёў.
Ціханоўская сустрэлася з міністрам замежных спраў Арменіі
Пашынян: Я не наведаю Беларусь, пакуль прэзідэнтам будзе Лукашэнка