Палітзняволены журналіст Андрэй Пачобут стаў ганаровым грамадзянінам Варшавы

20 чэрвеня дэпутаты гарадской рады Варшавы прысвоілі пяці асобам званне ганаровага грамадзяніна польскай сталіцы.

21.06.2024 / 15:36

Андрэй Пачобут у судзе. Фота: sb.by

Сярод іх, журналіст і дзеяч польскай меншасці ў Беларусі, палітвязень Андрэй Пачобут, піша Польскае радыё.

«У такой сітуацыі, калі мы не можам прымусіць рэжым яго вызваліць, мы можам зрабіць так, каб вакол яго справы не было цішыні, каб быў розгалас, каб рэжым Лукашэнкі ня мог быць спакойным і думаць, што ўсе забыліся пра такія выпадкі. Мы будзем выступаць за Пачобута, за ўсіх вязняў сумлення ў Беларусі і будзем спрабаваць падтрымліваць іх сваякоў і людзей, якія змагаюцца за іх вызваленне», — сказаў каардынатар Сената Польшчы па пытаннях польскай дыяспары і палякаў за мяжой Роберт Тышкевіч.

Андрэй Пачобут быў арыштаваны ў сакавіку 2021 года, а 8 лютага 2023 года яму прысудзілі 8 гадоў пазбаўлення волі.

Лукашэнка дазволіў спатканне ў калоніі Анжалікі Борыс з журналістам Андрэем Пачобутам

Знікла сувязь з Андрэем Пачобутам

Самая брудная і самая жорсткая. Што вядома пра калонію, дзе трымаюць Аляксандрава, Бабарыку, Кузнечыка, Лосіка, Пачобута

Nashaniva.com