Лукашэнка знайшоў прычыну няўдач зборнай Беларусі па футболе — гульцы не худзенькія і не падцягнутыя
Палітык раскрытыкаваў свайго міністра за апошнія вынікі.
21.06.2024 / 22:02
Скрыншот відэа: Пул Первого
У Дзяржынску на адкрыцці новага фізкультурна-аздараўленчага цэнтра Аляксандр Лукашэнка раскрытыкаваў міністра спорту і турызму Сяргея Кавальчука.
Паміж імі адбыўся такі дыялог:
— Я так разумею, ты толькі на адкрыццё прыязджаеш? — спытаў Лукашэнка ў Кавальчука.
— Ніяк не.
— Ну як не? 0:4, 0:4 (маюцца на ўвазе паразы зборнай Беларусі па футболе ад расіян і ізраільцян у таварыскіх матчах — заўв. НН)
— Гэта футбол…
— Ну, а што гэта? Самы масавы від спорту. Будзе добра, так?
— Будзе, — кіўнуў Кавальчук.
Лукашэнка паставіўся да гэтага сцвярджэння з іроніяй: «Усё будзе. У гэтага будзе 10 тысяч надой. Калісьці, калі нас не будзе. І ў цябе будзе футбол калісьці».
Палітык падзяліўся сваім досведам прагляду матчаў Еўра-2024. Ён заявіў, што ўсё беларусы маглі б рабіць, калі б былі фізічна гатовыя.
«Мы фізічна не гатовыя. Паглядзі, іспанцы гуляюць. Худзенькія, падцягнутыя, акуратненькія», — заўважыў Лукашэнка.
Ягоны расказ перапынілі бурныя апладысменты групы людзей са сцяжкамі, да якой ён накіроўваўся.
Матчы Еўра-2024 пакажуць на стадыёне «Дынама»
Іспанія ўпэўнена выйшла ў плэй-оф