Пяцёра пасажыраў мікрааўтобуса з ДТЗ пад Докшыцамі — у рэанімацыі
У жудаснай аварыі з мікрааўтобусам пад Докшыцамі пацярпела 11 чалавек, у тым ліку 8 дзяцей, паведамляе Міністэрства аховы здароўя. Пры гэтым адзін дарослы і чацвёра дзяцей шпіталізаваныя ў рэанімацыйнае аддзяленне ў цяжкім стане.
21.06.2024 / 23:06
На месцы аварыі
Усе пацярпелыя былі дастаўленыя ў Докшыцкую цэнтральную раённую бальніцу. Пазней адно дзіця было пераведзенае ў Глыбоцкую ЦРБ.
У докшыцкую ЦРБ выехалі спецыялісты са сталіцы: пяць нейрахірургаў з РНПЦ неўралогіі і нейрахірургіі, анестэзіёлаг-рэаніматолаг і траўматолаг з БХМД Мінска, анестэзіёлаг-рэаніматолаг і дзіцячы хірург з БДМУ і анестэзіёлаг-рэаніматолаг з РНПЦ дзіцячай хірургіі.
ДТЗ адбылося 21 чэрвеня каля 19:30 пад Докшыцамі. Аўтамабіль Volkswagen Passat, выязджаючы з другаснай дарогі, урэзаўся ў мікрааўтобус з дзецьмі. Кіроўца і пасажырка легкавіка загінулі на месцы.
Пад Докшыцамі машына сутыкнулася з мікрааўтобусам, два чалавекі загінулі
П'яны беларус на фуры зладзіў адразу некалькі ДТЗ у Германіі. Нанесеная шкода ўражвае