У Мінабароны Расіі пацвердзілі «групавы ўдар» па аб'ектах энергетыкі Украіны ў ноч на суботу
У Мінэнерга Украіны паведамлялі, што ў выніку начнога нападу былі пашкоджаны аб'екты энергетыкі на ўсходзе, захадзе і поўдні краіны.
22.06.2024 / 14:38
Wikimedia Commons
У расійскім ваенным ведамстве заявілі, што сёння ноччу нанеслі «групавы ўдар» зброяй «паветранага і марскога базіравання», а таксама беспілотнікамі па аб'ектах энергетыкі Украіны і «па складах боепрыпасаў і авіяцыйных сродкаў паражэння, пастаўленых УСУ заходнімі краінамі».
У Мінабароны сцвярджаюць, што «цэлі ўдару дасягнуты, усе прызначаныя аб'екты знішчаныя».
Паветраныя сілы УСУ заяўлялі, што ў ноч на суботу збілі 12 расейскіх ракет з 16 і ўсе 13 запушчаных беспілотнікаў.
У Мінэнерга Украіны паведамлялі, што ў выніку начнога нападу былі пашкоджаны аб'екты энергетыкі на ўсходзе, захадзе і поўдні краіны.
У «Укрэнерга» заявілі аб пашкоджанні сваіх аб'ектаў у Львоўскай і Запароскай абласцях. Пацярпелі два чалавекі.