У Мінску ў нядзелю абмяжуюць рух транспарту з-за рэпетыцыі параду

23 чэрвеня з 22:00 да 00:00 у Мінску абмяжуюць рух усіх відаў транспарту.

22.06.2024 / 14:50

Карта ДАІ

Гаворка ідзе аб вуліцы Даўмана, Старавіленскім тракце, а таксама на ўчастку праспекта Машэрава ад вуліцы Даўмана да вуліцы Ціміразева.

Меры звязаныя з правядзеннем рэпетыцыі парада, які пройдзе 3 ліпеня, паведамляе ДАІ і просіць удзельнікаў руху загадзя планаваць час і маршруты.

Nashaniva.com