За асуджанымі ў калоніях будуць назіраць пры дапамозе дронаў

Пастанова падпісаная 6 чэрвеня, але апублікаваная толькі сёння.

22.06.2024 / 15:02

Ілюстрацыйнае фота Мінабароны

Адміністрацыі калоній будуць назіраць за асуджанымі пры дапамозе дронаў, пра гэта гаворыцца ў пастанове МУС «Аб тэхнічных сродках нагляду і кантролю», якая апублікаваная на pravo.by, піша «Медыязона».

У дакуменце ідзе гаворка пра пералік аўдыёвізуальных, электронных і іншых тэхнічных сродкаў нагляду і кантролю, якія маюць права выкарыстоўваць супрацоўнікі папраўчых устаноў.

Пералік падзелены на дзве часткі:

У пераліку сродкаў нагляду папраўчых устаноў адкрытага тыпу, У адрозненні ад калоній, адміністрацыя можа выкарыстоўваць электронныя бранзалеты, стацыянарныя і мабільныя кантрольныя прылады, а таксама рэтранслятары.

У калоніях жа адміністрацыі дазволілі выкарыстоўваць інтэграваныя сістэмы бяспекі, беспілотныя лятальныя апараты, а таксама «глушылкі» сотавай сеткі сувязі і сувязі з дронамі.

Усё гэта, згодна з дакументам, ужываецца для «прадухілення ўцёкаў і іншых злачынстваў, парушэнняў устаноўленага парадку адбыцця пакарання, а таксама атрымання неабходнай інфармацыі аб паводзінах асуджаных».

Nashaniva.com