Чаму моладзь замяняе свечкі на тортах запалкамі
Гэты трэнд заўважны ў сацсетках.
24.06.2024 / 10:05
Запалкі замест свечак на торце. Фота з сацыяльных сетак
Замест свечак на торціку на дзень нараджэння — запалкі. Гэты новы падыход не выпадковы.
Цяперашняе пакаленне моладзі і жыве з думкаю пра экалогію, і прынцыпова мінімалісцкі быт.
Свечкі — хімія, адзін раз запаліў і выкінуў. Чым горшыя сярнічкі? Дрэва не забрудзіць прыроды, а каштуюць капейкі. І той самы агонь.
Так многія маладыя людзі падыходзяць і да адзежы. Купляюць рэчы пераважна ў сэкандах, бо гэта таксама экалагічна і танна адначасова.
Такая пераацэнка каштоўнасцей будзе ўплываць на філасофію мыслення гэтага пакалення доўгі час.