Расія нанесла авіяўдары па Харкаве, ёсць загінулыя і параненыя

Расійскія войскі ў суботу днём нанеслі авіяўдары па Харкаўскай вобласці, паведаміў кіраўнік рэгіёну Алег Сінягубаў.

22.06.2024 / 17:08

«Акупанты КАБамі ўдарылі па жылой забудове», — напісаў Сінягубаў у сваім тэлеграм-канале.

Паводле апошніх звестак, у выніку гэтага авіяцыйнага ўдару загінулі тры чалавекі. Мэр Харкава Ігар Церахаў паведаміў, што цяпер агульная колькасць параненых дасягнула 21 чалавека. 

Паводле ягоных слоў, адна кіраваная авіябомба трапіла ў жылы дом у Харкаве, яшчэ тры — у вытворчае прадпрыемства.

Ракеты, якія расіяне ўначы запускалі па Украіне, праляталі праз Беларусь

Расія ўпершыню прымяніла ва Украіне звышцяжкую авіябомбу новага тыпу

У Мінабароны Расіі пацвердзілі «групавы ўдар» па аб'ектах энергетыкі Украіны ў ноч на суботу

Nashaniva.com