Партугалія разграміла Турцыю, а на Еўра-2024 забілі самы кур’ёзны гол ВІДЭА

Партугалія — Турцыя — 3:0.

22.06.2024 / 20:53

Фота: Themba Hadebe / AP

Адкрыў лік Бернарду Сілва.

А потым здарыўся самы кур’ёзны гол на Еўра-2024.

Партугалія атакавала, Кансэлу прабіў у нікуды, мяч перахапіў турак Айкадын і адпасаваў галкіперу «Манчэстар Юнайтэд» Алтаю Баяндыру. А той, відаць, не зразумеў намеру партнёра па камандзе і толькі правёў яго вачыма.

Гэта ўжо шосты аўтагол на Еўра-2024.

Трэці гол забіў Бруну Фернандэш.

Пасля двух тураў: Партугалія — 6, Турцыя — 3, Грузія, Чэхія — 1.

Партугалія выйшла ў плэй-оф.

У апошнім туры ў сераду згуляюць: Партугалія — Грузія, Турцыя — Чэхія. Пачатак матчаў а 22-й гадзіне.

Сёння а 22-й матч Румынія — Бельгія.

Грузія — Чэхія — 1:1

Бацькі гэтага 21-гадовага форварда зборнай Іспаніі пешкі перайшлі Сахару, каб выратавацца ад вайны

Украіна зноў здолела перавярнуць гульню і вырваць перамогу

Nashaniva.com