У Рэчыцы 70-гадовыя пенсіянеры правялі бой на кіях — усё скончылася крыміналкай

Біліся за права пайсці на дзень нараджэння да суседкі.

23.06.2024 / 10:39

Ілюстратыўнае фота: Wikimedia Commons

70-гадовыя жанчына і мужчына жылі ў Рэчыцы ў адным падʼездзе, але недалюблівалі адзін аднаго. Канфлікт, праўда, нейкі час знаходзіўся ў стадыі «халоднай войны». 

Але аднойчы ён усё ж такі перайшоў у гарачую фазу, распавялі ў міліцыі. У той дзень пенсіянеры мірна адпачывалі на лавачках. Неўзабаве на балкон выйшла іх суседка — яна прапанавала дзядулю збегаць у краму за бутэлькай і запрасіла яго на дзень нараджэння ўнучкі. 

Пенсіянер пагадзіўся, але высунуў умову: каб на свята не клікалі суседку. Маўляў у іншым выпадку ён у краму не пойдзе. Бабулі, якая сядзела насупраць, гэта, вядома, не спадабалася. Завязалася сварка, якая перарасла ў бойку. А дакладней, паядынак на кійках. 

У выніку бабуля атрымала кіем па галаве, руцэ і тулава. А дзядуля — крымінальную справу за хуліганства.

Nashaniva.com