«Нельга кідаць беларусаў на волю лёсу за жалезнай заслонай». Ціханоўская — пра намер закрыць польскую мяжу

Дэмакратычная лідарка пракаментавала словы кіраўніка польскай дыпламатыі аб магчымым закрыцці пагранпераходаў.

23.06.2024 / 14:15

Святлана Ціханоўская. Фота: ОСТ

Святлана Ціханоўская заявіла, што падтрыманне сувязяў беларусаў з Еўропай мае вырашальнае значэнне. 

Дэмакратычная лідарка напісала ў сетцы X аб важнасці забеспячэння мабільнасці для беларусаў. 

«Ініцыятывы па абмежаванні прымежнага руху з-за правакацый рэжыму, якія працягваюцца, павінны быць нацэленыя на дыктатара, а не на народ. Мы не можам кідаць беларусаў на волю лёсу за новай жалезнай заслонай», — адзначыла Ціханоўская.

 22 чэрвеня міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі дапусціў магчымасць закрыцця ўсіх пераходаў на мяжы з Беларуссю з-за абвастрэння крызісу з мігрантамі. 

«Фіны закрылі пагранічныя пераходы з Расіяй, і праблемы скончыліся», — адзначыў Сікорскі. 

Цяпер на польска-беларускай мяжы дзейнічаюць усяго два пункты пропуску: «Кукурыкі» («Казловічы») для грузавых перавозак, «Тарэспаль» («Брэст») — для легкавых аўтамабіляў і аўтобусаў.

Латушка падтрымаў ідэю Польшчы закрыць мяжу з Беларуссю для тавараў, але заклікаў захаваць пераходы для людзей

Польшча разглядае магчымасць закрыць рэшту пераходаў на мяжы з Беларуссю

Забойства жаўнера Польшча не выбачыць. Лукашэнка правакуе сур'ёзны канфлікт

Nashaniva.com