На БТ паказалі, як Галоўчанка хвалюецца перад дакладам у Лукашэнкі 

На нарадах Лукашэнка нярэдка штурхае прэм'ера.

23.06.2024 / 21:58

Скрын відэа БТ

17 чэрвеня прэм'ер-міністр Раман Галоўчанка рабіў даклад Лукашэнку.

У сюжэце паказалі, як прэм'ер ідзе да кабінета Лукашэнкі з напружаным тварам і гучна выдыхае перад тым, як увайсці ў дзверы.

Момант на 5:28 — 5:33

Пасля той нарады Галоўчанка заяўляў, што лічба адмоўнага сальда ў знешнім гандлі «не выклікае нейкай занепакоенасці», і яна, маўляў, «будзе перакрытая ўжо па выніках трох кварталаў».

Ацэнка эканамічнай сітуацыі з вуснаў Галоўчанкі часам гучыць празмерна аптымістычна. Сам прэм'ер кажа, што заўсёды крытычна ацэньвае вынікі, але Лукашэнка падыходзіць больш жорстка, «таму трымае увесь кабінет у тонусе».

Галоўчанку не трывожыць тое, што трывожыць Лукашэнку

Чаму Лукашэнка пастаянна штурхае Галоўчанку?

Nashaniva.com