Ксяндза з Шуміліна не выпусцілі пасля 45 сутак, далі новы тэрмін

Ён знаходзіцца за кратамі даўжэй за ўсіх каталіцкіх святароў, якіх асуджалі на адміністрацыйны арышт.

24.06.2024 / 08:03

Пробашч рыма-каталіцкай парафіі ў Шуміліне, санктуарыя Божай Маці Фацімскай, айцец Анджэй Юхневіч не выйшаў на волю з віцебскага ІЧУ пасля адбытых 45 сутак арышту. Гэты тэрмін скончыўся 22 чэрвеня, піша katolik.life.

Такім чынам, пробашч у Шуміліне знаходзіцца за кратамі звыш 45 сутак — даўжэй за ўсіх рыма– і грэка-каталіцкіх святароў, якіх асуджалі на адміністрацыйны арышт у Беларусі [Увесь час без матраца, перадач, прагулак, сярод ночы — пад'ём].

Тэрмін зняволення святара з Шуміліна падоўжаны да 2 ліпеня. З перадач яму дазволеныя толькі лекавыя сродкі.

Практычна ніякай інфармацыі пра яго няма. Айцец Анджэй Юхневіч быў асуджаны ўжо як мінімум 4 разы запар. Калі гэта так, то, верагодна, першыя тры разы — на максімальны тэрмін па 15 сутак, а чацвёрты раз суд прызначыў яму новы тэрмін арышту ў 10 сутак. Нагадаем, яго затрымалі 8 мая. 

Сталі вядомыя прычыны арышту шумілінскага ксяндза Юхневіча

Стала вядома, за што судзілі шумілінскага ксяндза Лемеха

Выкладчыка катэхізіса з кафедральнага касцёла будуць судзіць па чатырох крымінальных артыкулах

Nashaniva.com