Польскія візавыя цэнтры мяняюць правілы падачы дакументаў

З 25 чэрвеня падаць дакументы ў польскія візавыя цэнтры ў Гродне і Лідзе змогуць толькі тыя беларусы, якія маюць рэгістрацыю па месцы жыхарства ў Гродне і Гродзенскай вобласці, паведамляецца на сайце VFS Global.

24.06.2024 / 09:55

«З 25 чэрвеня 2024 года грамадзяне Рэспублікі Беларусь могуць падаць дакументы ў візавых цэнтрах Польшчы ў Гродне і Лідзе ў адпаведнасці з рэгістрацыяй па месцы жыхарства (пастаянная рэгістрацыя/штамп у пашпарце). 

Рэгістрацыя па месцы знаходжання (часовая рэгістрацыя) не зʼяўляецца падставай падачы дакументаў па іншай юрысдыкцыі, адрознай ад рэгістрацыі па месцы жыхарства (пастаяннай), за выключэннем выпадкаў, калі заяўнік можа пацвердзіць, што сапраўды вучыцца, працуе, мае іншыя падставы доўгатэрміновага пражывання (пацвярджэннем зʼяўляюцца арыгіналы дакументаў)», — гаворыцца ў паведамленні. 

У VFS Global адзначылі, што такім чынам беларусы змогуць падаваць дакументы толькі ў візавых цэнтрах Польшчы, якія адпавядаюць іх рэгістрацыі па месцы жыхарства.

Новы ўрад Польшчы значна скараціў колькасць віз іншаземцам

«Лідарамі па адмовах застаюцца Грэцыя і Польшча». Дзе цяпер беларусам прасцей за ўсё атрымаць шэнгенскую візу?

Дзве гадзіны на вышцы і 3000 еўра на суды. Як беларус амаль 4 гады дамагаецца міжнароднай абароны ў Літве

Nashaniva.com