«Думаў, што здрадзіла». У Мастах муж ледзь не задушыў жонку, якая вярнулася з санаторыя

Па вяртанні яна сама папрасіла мужа пачысціць тэлефон. І тут пачалося.

24.06.2024 / 10:36

Newgrodno.by

У санаторыях 49-гадовая жанчына адпачывала рэгулярна. Напярэдадні вярнулася з чарговай паездкі. Без задняй думкі яна папрасіла мужа пачысціць тэлефон.

Мужчыну зацікавілі фатаграфіі. На адной з іх яго жонка была з іншым мужчынам. Гэтага было дастаткова.

Муж прыдумаў гісторыю кахання і абвінаваціў жонку ў здрадзе. Потым схапіў за шыю і стаў душыць.

«Усё гэта ўбачылі дзеці. Яны патэлефанавалі сваякам, тыя выклікалі міліцыю», — паведаміў міліцэйскі тэлеграм-канал.

Мужчыну затрымалі. У дачыненні да яго распачалі крымінальную справу за пагрозу забойствам.

Nashaniva.com