Расія працягвае бамбіць Белгарад

Тры авіябомбы за тры дні скінулі расійскія ВКС на Белгародскую вобласць.

24.06.2024 / 11:02

 

Яшчэ тры авіябомбы няштатна ўпалі ў Белгародскай вобласці, не даляцеўшы да Харкава, высветліла ASTRA. 

Паводле крыніц выдання, у пятніцу, 21 чэрвеня, боепрыпас упаў за 2,5 км ад вёскі Чураева ў Шэбекінскім гаракрузе. На наступны дзень ФАБ знайшлі літаральна за 300 метраў ад пасёлка Разумнае. 

Напярэдадні авіябомбу, якая ўпала, знайшлі на вуліцы Ясеніна ў вёсцы Круты Лог. Давялося эвакуяваць двух чалавек. Абышлося без пацярпелых. 

Такім чынам, агульная колькасць скінутых Расіяй бомбаў на свае і акупаваныя тэрыторыі Украіны дасягнула 106 за апошнія 4 месяцы.

Напады ў Дагестане: прынамсі 20 загінулых, 5 нападнікаў забітыя

У Дагестане застрэлілі паліцэйскіх і перарэзалі горла праваслаўнаму святару

Больш за 140 чалавек параненыя на пляжы ў Крыме, куды прыляцелі аскепкі збітай ракеты

Nashaniva.com