У Літве адмовіліся называць Грузію Georgia
01.02.2010 / 14:40
Дзяржаўная камісія па літоўскай мове прыняла рашэнне не называць Грузію Georgia. Старшыня камісіі Ірэна Сметонене заявіла, што яны нават «не дыскутавалі на гэтую тэму».
«Чальцы камісіі адразу ж сказалі, што не ўхваляюць такі варыянт», — адзначыла яна.
«Гэта іх афіцыйная назва. І Грузія, і Джорджыя, і варыянты, якія выкарыстоўваюць у іншых краінах — гэта традыцыйныя назвы краін.
На такую дзіўную справу, як змена традыцыйнай назвы на англійскі варыянт Джорджыя, ніхто не адважыўся»,
— дадала Сметонене.
Паводле яе, чальцы камісіі падкрэслілі, што Грузія не мяняе афіцыйнай лацінскай назвы краіны Sakartvelo. Па словах мовазнаўцы, у кожнай краіны ёсць свае традыцыйныя тапонімы.
І літоўцаў, Літву ў розных краінах называюць па‑рознаму.
На думку Сметонене, калі б Gruzija стала Georgia, то большасць літоўцаў вымаўляла гэтую назву на англійскі манер — Джорджыя.