У Мінску сілавікі затрымалі двух хлопцаў за ўдзел у акцыі 6 верасня 2020 года

Набліжаны да сілавікоў тэлеграм-канал апублікаваў відэа з затрыманымі за ўдзел у пратэстах хлопцамі.

24.06.2024 / 14:02

На відэа абодва беларусы распавялі, што ўдзельнічалі ў акцыі пратэсту 6 верасня 2020 года.

Першы затрыманы распавёў, што знаходзіўся на праспекце Пераможцаў і стаяў на праезнай частцы, скандуючы лозунгі. Другі беларус адказаў, што быў падпісаны на тэлеграм-каналы Nexta Life і «Матолька, дапамажы». Убачыўшы заклікі ў «экстрэмісцкім» канале, выйшаў на акцыю пратэсту.

«Медыязона» знайшла падобных на затрыманых людзей у сацыяльных сетках. Яны падпісаны як Канстанцін Кавалеўскі і Арцемій Чоп.

У якім статусе знаходзяцца затрыманыя і па якім артыкуле іх абвінавачваюць — невядома.

Nashaniva.com