МАЗ і БелАЗ працягваюць аспрэчваць санкцыі Еўрасаюза

У маі гэтага года беларускія машынабудаўнічыя прадпрыемствы падалі пазоўныя заявы ў Суд Еўрасаюза супраць Еўрарады.

24.06.2024 / 15:56

У заявах, апублікаваных у Афіцыйным часопісе ЕС, утрымліваецца патрабаванне адмяніць рашэнне Еўрарады ад 26 лютага 2024 года, якім санкцыі, уведзеныя ў 2021 годзе, былі працягнутыя яшчэ на адзін год. У заявах звяртаецца ўвага на нібыта незаконнасць ўвядзення санкцый, памылку ў ацэнцы для прымянення санкцыйных крытэрыяў, а таксама на парушэнне асноўных правоў заяўнікаў.

Абодва прадпрыемствы раней ужо спрабавалі аспрэчыць само рашэнне аб увядзенні санкцый, а таксама два рашэнні Еўрарады аб іх працягванні. Аднак Суд ЕС адмовіў у задавальненні пазову.

Еўрапейскі суд адмовіўся здымаць санкцыі з МАЗа і БелАЗа

Лукашэнка прызначыў новых кіраўнікоў на «Атлант» і «БЕЛАЗ»

«Мы адна сям’я». Дылеры БелАЗа, звязаныя з сынамі Лукашэнкі, зарабляюць, як сам БелАЗ

Nashaniva.com