Памерла Лідзія Савік

У Мінску памерла пісьменніца і даследчыца беларускай літаратуры, адна з заснавальніц і шматгадовая сяброўка Рады Згуртавання беларусаў свету «Бацькаўшчына» Лідзія Савік. Сёлета ёй споўнілася 88 гадоў, піша zbsb.info.

24.06.2024 / 16:40

Лідзія Савік

Шмат гадоў Лідзія Савік працавала старшай навуковай супрацоўніцай Інстытута літаратуры імя Янкі Купалы АН Беларусі, пасля — прафесаркай Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта культуры і мастацтваў, выкладаючы беларускую літаратуру. Была таксама сяброўкай Міжнароднай асацыяцыі беларусістаў і старшынёй камісіі па вяртанні спадчыны беларускіх пісьменнікаў.

Менавіта дзякуючы яе карпатлівай працы, у тым ліку з архівамі КДБ, да якіх яна ў пачатку 1990-х атрымала доступ, у культурны ўжытак вярнуліся дзясяткі імёнаў і літаратурных твораў беларускіх рэпрэсаваных пісьменнікаў і дзеячаў эміграцыі.

Лідзія Сымонаўна выдала некалькі манаграфій, прысвечаных праблемам развіцця беларускай літаратуры, сярод якіх кніга «Пакліканыя: літаратура беларускага замежжа» (2001) і некалькі кніг у суаўтарстве на сумежную тэматыку. Напісала больш за 300 артыкулаў, рэцэнзій і энцыклапедычных артыкулаў. Яна была адным з біёграфаў Барыса Кіта, напісаўшы пра яго кнігу «Космас беларуса».

Даследчыца Лідзія Савік: Паралелі з 1930-мі гадамі відавочныя

Памёр Мікалай Сацура

Памерла рэстаўратарка Галіна Жаровіна

Памерла Наталля Афанасьева. Яна праектавала Мінскі планетарый і сталічныя жылыя кварталы

Nashaniva.com