Пад Масквой выбухнуў і гарыць будынак НДІ «Платан»

Навукова-даследчы інстутут «Платан» знаходзіцца ў падмаскоўным горадзе Фразіна. Плошча пажару ўжо складае 4500 квадратных метраў.

24.06.2024 / 17:28

Скрыншот з відэа

Губернатар Маскоўскай вобласці Андрэй Вараб'ёў паведаміў пра двух загінулых падчас пажару. Яны атрымалі смяротныя траўмы, выскачыўшы з вокнаў. Пазней «Інтэрфакс» паведаміў пра 8 загінулых.

Адзін з пацярпелых падчас пажару знаходзіцца ў цяжкім стане ў рэанімацыі. Акрамя таго, па медыцынскую дапамогу звярнуліся двое пажарных.

Паводле інфармацыі ТАСС, унутры будынка абрынуліся канструкцыі.

НДІ «Платан» займаецца ў тым ліку распрацоўкай электронна-прамянёвых прыбораў і паўправадніковых лазераў, а таксама вадкакрысталічных экранаў. Распрацаваная ім прадукцыя прымяняецца ў тым ліку і ў вайсковых мэтах.

Праўда, холдынг «Расэлектроніка» заявіў, што падпалены будынак, маўляў, не мае дачынення да інстытута «Платан» і «абароннай прамысловасці», ён знаходзіцца ў прыватнай уласнасці.

Увогуле падобныя пажары ў Расіі ў апошні час сталі будзённым з'явай.

Украінскія дроны ўдарылі па рэзервуарах з палівам у Азове. Узнік вялікі пажар

Пажар на заводзе ў Берліне мог быць расійскім сабатажам

Украінскія дроны атакавалі Краснадарскі край і Севастопаль

Беспілотнікі атакавалі НПЗ у Адыгеі

Nashaniva.com