Завялі спецвытворчасць на Уладзіміра Раманенку

Следчы камітэт 21 чэрвеня пачаў спецыяльную вытворчасць у дачыненні да 42-гадовага Уладзіміра Раманенкі.

24.06.2024 / 19:49

Уладзімір Раманенка

Мужчына цяпер з'яўляецца фігурантам крымінальнай справы па ч. 1 арт. 130 (наўмысныя дзеянні, накіраваныя на ўзбуджэнне іншай сацыяльнай варожасці і варожасці па прыкмеце іншай сацыяльнай прыналежнасці), ч. 1 арт. 368 (публічная абраза Лукашэнкі) і арт. 369 (публічная абраза прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў).

Уладзіміру Раманенку прапануюць з'явіцца ў Касцюковіцкі раённы аддзел СК.

У спісе асоб, якія праходзяць па працэдуры спецвытворчасці (то-бок завочнага судаводства), мужчына стаў 109-м.

Кіраўнік СК: Спецвытворчасць заведзеная на 108 чалавек

Франака Вячорку завочна пасадзілі на 20 гадоў

1 ліпеня завочна пачнуць судзіць былую кіраўніцу гарадзенскага дзіцячага хоспіса Вольгу Вялічку

Стаў вядомы завочны прысуд Леаніду Судаленку

Nashaniva.com