Качка вывела качанят проста на клумбе ў цэнтры Мінска ВІДЭА

Нядаўна ў сеціве з'явіліся фоты, як качка выседжвае сваіх птушанят проста на клумбе ў дворыку каля будынка Сбербанка ў цэнтры горада. Гэта той знакаміты будынак, які першапачаткова планаваўся пад гатэль «Кемпінскі», але не зраслося. Нягледзячы на сумневы скептыкаў, птушцы сваю задачу выканаць паспяхова ўдалося. 

24.06.2024 / 21:14

Скрыншот з відэа

Супрацоўнікі банка паклапаціліся, каб качцы, якая загнездавалася ў такім нечаканым месцы, па магчымасці ніхто не замінаў. Гняздо абнеслі ахоўнай стужкай і нават прыносілі птушцы туды ваду і ежу. Качка нават атрымала мянушку — Капейка.

На дзіва, увесь час наседжвання птушку ніхто не патрывожыў, і цяпер у сеціве з'яўляюцца ўжо відэа, як яна разам з маленькімі качанятамі плавае на Свіслачы.

@nail_almaty_ #minsk #belarus #переездизказахстана #путешествия #рекомендации #travel ♬ оригинальный звук - love you

У той жа час «Анлайнер» піша і пра іншы падобны выпадак: адна з птушак вырашыла гадаваць птушанят у скверы Вайніловіча, што побач з Чырвоным касцёлам і Домам урада.

Здымкі ў рэдакцыю прыслала чытачка, якая піша, што, акрамя качанят, у невялікім вадаёме сквера гадуюцца і птушаняты чаек. Прытым месца тут люднае, дзяцей рэгулярна водзяць на экскурсіі ў Музей кіно, які ў суседнім будынку. І калі дарослыя за імі не сочаць, то школьнікі з задавальненнем лезуць у ваду і ганяюць птушак, што, відаць, не надта для іх камфортна.

У Чыжоўцы пасялілася вельмі рэдкая птушка. Яе сустрэць — вялікая ўдача

У Мінску зноў заўважылі незвычайную птушку цікавай афарбоўкі

У Брэсце знайшлі малое напалоханае савяня ФОТАФАКТ

Nashaniva.com