Італія здолела на апошняй хвіліне вырваць нічыю ў Харватыі ВІДЭА

Сёння завяршыліся матчы ў групе В.

25.06.2024 / 00:03

Фота: Petr David Josek / AP

Іспанія, што загадзя гарантавала сабе першае месца, мінімальна выйграла ў Албаніі — 1:0.

Драма разыгралася ў матчы Харватыя — Італія. Харватам, каб выйсці ў 1/8 фіналу, трэба было перамагаць.

На 54-й хвіліне капітан каманды Лука Модрыч не забіў пенальці (Донарума адбіў удар), але праз хвіліну падчас наступнай атакі рэабілітаваўся, забіўшы мяч у вароты.

Харваты пасля забітага мяча не адыйшлі да сваёй штрафной, а працягвалі атакаваць. Але на апошняй хвіліне атрымалі мяч у свае вароты (Дзакані) — 1:1. 

Іспанія — 9, Італія — 4, Харватыя — 2, Албанія — 1.

Іспанія і Італія выйшлі ў 1/8 фіналу, а Харватыя будзе чакаць вынікаў у іншых групах, але шанцаў на выхад у плэй-оф мала.

Італія ў 1/8 фіналу ў суботу а 19:00 згуляе са Швейцарыяй, а Іспанія ў нядзелю а 22-й гадзіне — з адной з камандаў, што зоймуць 3-е месца.

Падчас гульні Шатландыя — Венгрыя на Еўра здарылася жудасная траўма

Трэнер Венгрыі пра траўму Варгі: У яго пералом косткі твару. Ён больш не згуляе на Еўра

Мбапэ возьме ўдзел у матчы з Польшчай

Nashaniva.com