Кітай спадзяецца, што Беларусь і Польшча вырашаць канфлікт без закрыцця мяжы

У Пекіне пракаментавалі пытанне, якое прэзідэнт Польшчы ўзняў на сустрэчы з Сі Цзіньпінам.

25.06.2024 / 15:16

Сі Цзіньпін. Фота: AP Photo / Tatan Syuflana

Анджэй Дуда на сустрэчы з кітайскім калегам закрануў тэму крызісу на мяжы з Беларуссю.

Польскі лідар узгадаў пра смерць памежніка ад рук мігранта, а таксама намякнуў, што Польшча можа цалкам закрыць мяжу.

У МЗС Кітая адзначылі, што спадзяюцца на дээскалацыю канфлікту, піша Radio Zet.

«Кітай спадзяецца, што абодва бакі будуць ставіцца адзін да аднаго з павагай і будуць вырашаць праблему шляхам кансультацый, каб пазбегнуць эскалацыі напружанасці», — адзначылі ў кітайскім МЗС.

Праз мяжу Беларусі і Польшчы праходзіць важны для гандлю Кітая з Еўразвязам чыгуначны маршрут. Кіраўнік МЗС Польшчы Радаслаў Сікорскі нядаўна заявіў, што ўрад можа разгледзець магчымасць поўнага закрыцця мяжы з Беларуссю праз крызіс з мігрантамі.

Пасля кансультацый з Лаўровым Алейнік пракаментаваў магчымае закрыццё пераходаў з Польшчай

Аляксандр Вальфовіч: Мігранты ідуць — іх не спыніш

«Нельга кідаць беларусаў на волю лёсу за жалезнай заслонай». Ціханоўская — пра намер закрыць польскую мяжу

Польшча разглядае магчымасць закрыць рэшту пераходаў на мяжы з Беларуссю

Nashaniva.com