Сярод расійскіх вайскоўцаў, якіх сёння абмянялі, ёсць і беларус Герыловіч

У Расію сёння вярнуліся 90 палонных вайскоўцаў, сярод якіх, як паведамілі «Радыё Свабода» ў праекце «Хачу жыць», ёсць і беларус Андрэй Герыловіч. Ён стаў трэцім грамадзянінам Беларусі, якога ўзялі ў палон ва Украіне пасля расійскага ваеннага ўварвання ў 2022 годзе і перадалі Расіі ў межах абмену.

25.06.2024 / 23:16

Андрэй Герыловіч ваяваў на баку Расіі ў складзе ПВК «Вагнер» і быў асуджаны ва Украіне на 9 гадоў зняволення.

У 2022 годзе беларус Андрэй Герыловіч прыехаў на цягніку з Гомеля ў Краснадар, адтуль на таксі дабраўся на палігон ПВК «Вагнер» і падпісаў кантракт на вайну ва Украіну. Украінцы ўзялі яго ў палон летась у лістападзе.

Падчас дасудовых следчых дзеянняў, як паведамляла Служба бяспекі Украіны, Андрэй Герыловіч даў сведчанні аб ваенных злачынствах расійскіх войскаў і ваенізаваных груповак, перадаў устаноўчыя звесткі асоб, датычных да іх, а таксама расказаў пра катаванні, пазбаўленне грашовага забеспячэння і забойствы за невыкананне злачынных загадаў. Пайшоўшы на пагадненне са следствам, ён пазбег максімальнага пакарання, а цяпер увогуле вярнуўся ў Расію.

Сёлета 8 лютага Украіна перадала Расіі грамадзяніна Беларусі Максіма Зязюльчыка, які ваяваў у падраздзеле «Ветэраны» расійскай прыватнай вайсковай кампаніі «Рэдут» і знаходзіўся ва ўкраінскім палоне з 19 верасня 2022 года. А 31 студзеня ў Расію з украінскага палону вярнуўся яшчэ адзін беларус Максім Запека.

Палонныя беларусы, якія ваявалі за Расію, просяць абмяняць іх на палонных каліноўцаў або палітзняволеных

Ва Украіне асудзілі беларуса-вагнераўца. Ён пайшоў на пагадненне аб прызнанні віны і пазбег максімальнага тэрміну

Украінскі суд пачаў разглядаць справу яшчэ аднаго палоннага беларуса, які ваяваў на баку Расіі

«Мама ў шоку». Што расказваюць знаёмыя пра беларуса з ПВК «Вагнер», якога ўкраінцы ўзялі ў палон

Беларус з ПВК «Вагнер» трапіў у палон

Nashaniva.com