Палітзняволеная дырэктарка віленскай друкарні Алеся Буневіч выехала з Беларусі і ўз'ядналася з сям'ёй ФОТАФАКТ

Сузаснавальніца віленскай друкарні і крамы A2 Print Алеся Буневіч правяла за кратамі больш за 2 гады.

26.06.2024 / 07:49

Фота з інстаграма Алесі Буневіч

Буневіч апублікавала ў інстаграме сторыс з мужам і сынам, падпісаўшы яго «мае хлопчыкі».

Фота з інстаграма Алесі Буневіч

Алесі Буневіч 34 гады. Родам яна з Маладзечна, дзе жыла да 2021 года. У Беларусі мела невялікую турфірму, а пасля пераезду ў Вільню стала сузаснавальніцай друкарні і крамы A2 Print. У красавіку 2022 Алеся часова вярнулася ў Беларусь.

Неўзабаве яе затрымалі. Алесю абвінавацілі ў тым, што яна мусіла дапамагчы «рэйкавым партызанам» Яўгену Мінкевічу, Дзмітрыю Клімаву, Уладзіміру Аўрамцаву выехаць з Беларусі.

Спачатку яе вінавацілі ў «здзяйсненні тэрарыстычнага акта групай асоб па папярэдняй змове», але пасля справу перакваліфікавалі на «наўмыснае незаконнае перасячэнне мяжы арганізаванай групай» (ч. 3 арт. 371 КК РБ). Пра гэта стала вядома з фільма БТ. Сама Буневіч, імаверна, адмовілася даваць інтэрв'ю Ксеніі Лебедзевай — замест яго ў фільме паказвалі кавалкі следчага эксперыменту.

У выніку Алесі Буневіч прысудзілі тры з паловай гады калоніі. Але на апеляцыі прысуд зменшылі на год.

Буневіч вызвалілася па сканчэнні тэрміна 3 мая 2024 года.

Выйшла на свабоду палітзняволеная Алеся Буневіч

«Да нас у лес на допыт потым прывезлі Алесю Буневіч». З Беларусі ўдалося вырвацца чалавеку, які стаў сведкам аперацыі КДБ з удзелам рэйкавых партызан

Тры з паловай гады калоніі далі жанчыне, якая дапамагала падпольшчыкам пераходзіць мяжу

Прапаганда хацела паказаць «пакаяльнае» відэа з «рэйкавымі партызанамі». Але нешта пайшло не так

Nashaniva.com