Легендарны месенджар ICQ афіцыйна спыніў працу

Адзін з сімвалаў інтэрнэту нулявых быў створаны 28 гадоў таму.

26.06.2024 / 11:33

Фото: Getty Images

Папулярны некалі месенджар ICQ афіцыйна абвясціў пра спыненне працы. Цяпер дадатак прапануе перайсці ў іншыя сэрвісы VK.

ICQ, або «аська», у канцы дзевяностых і пачатку нулявых стаў адным з сімвалаў інтэрнэт-зносін. Месенджар распрацавалі ў 1996 годзе ў Тэль-Авіве, першапачаткова ён распаўсюджваўся бясплатна.

Праграма набыла вялікую папулярнасць у рускамоўным сегменце інтэрнэту. Ва ўсім свеце на піку «аськай» карысталіся да 100 мільёнаў чалавек.

Аднак у канцы нулявых масавая папулярнасць пайшла на спад, аднак месенджарам працягвалі актыўна карыстацца хакеры з усяго свету. Але па меры росту папулярнасці Telegram месенджар страціў і гэтую мэтавую аўдыторыю.

У 2010-м яго выкупіла расейская Mail. ru Group. Цяпер уладальнікі абвясцілі аб закрыцці праекта.

Закрываецца месенджар ICQ

Signal i Proton змаглі дабіцца, каб новыя правілы шыфравання паведамленняў не ўводзіліся

У Telegram масавы збой

Nashaniva.com